Прэзідэнты Беларусі і Украіны абмеркавалі развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва

24 марта 2017

Прэзідэнты Беларусі і Украіны абмеркавалі развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і пашырэнне кантактаў на ўзроўні рэгіёнаў. Тэлефонная гутарка Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі адбылася ўчора вечарам, паведаміла прэс-служба беларускага лідара. Кіраўнікі дзяржаў таксама разгледзелі ўзаемадзеянне на міжнародных пляцоўках, міратворчы працэс ва Украіне і садзейнічанне беларускага боку для хуткага вырашэння канфлікту.