У Мінскай вобласці 4 зоны рэкрэацыі не адпавядаюць санітарным нормам

5 августа 2014
Цалкам забаронены адпачынак і купанне на пляжы ў гарадскім парку Любані. Купанне толькі дзяцей абмежавана ў трох зонах адпачынку. Гэта гарадскі пляж у Салігорску, вадаём гарадскога пасёлка Старобін і вёскі Саковічы. Усяго за мінулы тыдзень санітарнай службай былі абследаваны больш за 400 зон адпачынку. На 43 з іх выяўлены парушэнні санітарных норм.