Беларусь і Грузія гатовыя абменьвацца вопытам у рэгістрацыі ўласнасці

24 августа 2015

Беларусь і Грузія гатовыя абменьвацца вопытам у рэгістрацыі ўласнасці, а таксама ў вядзенні і развіцці дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў. Пра гэта ішла гутарка падчас візіту да нас прадстаўнікоў Нацыянальнага агенцтва публічных рэестраў Міністэрства юстыцыі Грузіі. Калегі зацікавіліся нашым пілотным праектам па стварэнні сістэмы, якая фарміруе аб'екты нерухомай маёмасці і іх кадастравую ацэнку.

Грузія на сёння з'яўляецца лідарам рэйтынгу Сусветнага банка Doing Business па індыкатары "Рэгістрацыя ўласнасці". Беларусь займае трэцяе месца.