Прэзідэнту далажылі аб выкананні даручэнняў па барацьбе з незаконным абаротам наркатычных рэчываў

8 апреля 2016

Прынятыя ў Беларусі меры па процідзеянні распаўсюджванню наркотыкаў прынеслі станоўчы эфект, але гэта не падстава спыняцца на дасягнутым.

Прэзідэнту сёння далажылі аб выкананні даручэнняў па барацьбе з незаконным абаротам наркатычных рэчываў. Своечасовыя і жорсткія рашэнні дазволілі пераламаць сітуацыю да лепшага, але, разам з тым, Беларусь не ізаляваная ад навакольнага свету і наркапагроза застаецца.

Нагадаем, рост колькасці нарказлачынстваў у Беларусі сталі адзначаць c 2012 года. Усплёск іх прыпаў на 2014. Тады жорсткай рэакцыяй на сітуацыю стаў так званы ў народзе антынаркатычны дэкрэт. Былі ўнесеныя папраўкі ў заканадаўства, якія ўзмацнялі адказнасць за парушэнні ў гэтай сферы. У тым ліку крымінальную за збыт забароненых рэчываў непаўналетнім. Узмацнілі жорсткасць адказнасці за выраб псіхатропаў у лабараторыях. Летась выявілі 7 такіх падпольных. Рэальнай стала магчымасць пазбавіцца волі за знаходжанне ў дурнап'яне паўторна і ў грамадскім месцы. За незаконны збыт, які стаў прычынай смерці чалавека, можна апынуцца ў турме на тэрмін да 25 гадоў.