Арына Сабаленка ўпэўнена абгульвае Петру Мартыч на старце турніру серыі WTA ў Цынцынаці

13 августа 2019

Арына Сабаленка ўпэўнена абгульвае харватку Петру Мартыч на старце турніру серыі WTA ў Цынцынаці. Прызавы фонд спаборніцтваў больш за два з паловай мільёны долараў. Перамога 9-й ракеткі свету ў двух сэтах 6:1, 6:4. Далей ідзе і Аляксандра Сасновіч. Яна, нагадаем, была мацнейшая за аўстралійку Астру Шарму. Сёння свой першы матч правядзе Вікторыя Азаранка, у саперніцах швейцарка Белінда Бенчыч. Арыенціровачна сустрэча пачнецца ў 18 гадзін.