Пасажыраў лайнера World Dream адправілі на незаселены востраў

27 февраля 2020

Лайнер не можа прышвартавацца з-за падазрэнняў на Сovid-19


Круізны лайнер - італьянскі "Меравілья" - з-за падазрэнняў на каранавірус  не пусцілі на Ямайку і Кайманавы астравы.  Судна спадзявалася прычаліць  да берагоў Мексікі, але і там у адным з партоў  ужо атрымала адмову.  На борце - больш за 4500 пасажыраў і 1600 членаў экіпажа. У аднаго з іх высокая тэмпература.  

Пасажыраў круізнага судна  World Dream з Інданезіі  і ўвогуле  адправілі на незаселены востраў. Там яны пройдуць дадатковае медабследаванне і будуць размешчаныя на каранцін. Нагадаем, лайнер  на каранціне яшчэ з пачатку лютага.