Прэзідэнт: Ахвотнікаў падарваць беларускую дзяржаву знутры менш не становіцца

13 марта 2020
Ахвотнікаў падарваць беларускую дзяржаву знутры не змяншаецца. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы з дакладам Міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева. За мінулы год стала менш злачынстваў, уключаючы цяжкія і асабліва цяжкія. Пры гэтым нязначна, але вырасла злачыннасць у стане алкагольнага ап'янення і крымінал у моладзевым асяроддзі, звязаны з наркаманіяй. Сілавое ведамства зараз праходзіць мадэрнізацыю, робіць павышаную стаўку на прафілактыку злачынстваў.

Яшчэ адзін блок пытанняў датычыўся абароны беларусаў ад эпідэміі. У барацьбе з COVID-19 уладзе варта выявіць максімальную сабранасць. Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, сітуацыя ў Беларусі не дазваляе расслабляцца, але паддавацца паніцы не варта.