Да дзіцячага Еўрабачання-2014 застаецца менш за гадзіну

15 ноября 2014

У 21:00 тэлеканалы Беларусь 1 і Беларусь 24 пачнуць прамую трансляцыю песеннага шоу. Ніводная з краін не мае права галасаваць за сябе, а вось гледачы нашага спадарожнікавага канала, які вяшчае за мяжой, могуць падтрымаць званком Надзею Місякову. Наша прадстаўніца ўжо нумар адзін - яе песня Сокал адкрые 12-ы песенны конкурс.


На прамой сувязі з Мальты, дзе і адбудзецца дзіцячае Еўрабачанне, знаходзіцца мая калега Іна Пілевіч.


Прыблізна вось так у гэты вечар будуць выглядаць фанаты Надзеі Місяковай. Наша прадстаўніца выканае песню Сокал у такім жа галаўным уборы. Стылізаваную павязку разам з промабуклетам ад Надзеі атрымалі і яе прыхільнікі, і прэса. Сёння з залы спявачку падтрымае цэлая каманда сваякоў і блізкіх, якія пару дзён таму прыляцелі з Беларусі на Мальту.


На сцэне пакуль ідуць фінальныя карэкціроўкі. Надзея Місякова гатовая да выхаду на канцэртную пляцоўку - наладжаны гук, графіка, адпрасаваныя касцюмы, зробленыя прычоска і макіяж. Пакуль наша канкурсантка знаходзіцца ў грымёрцы. І я прашу рэжысёраў паказаць некалькі кадраў рэпетыцыі і невялікае інтэрв'ю Надзеі.


Верагоднасць таго, што выйграе дзявочы вакал, амаль 94%. Справа ў тым, што толькі адну з 16 краін - Італію - прадстаўляе хлопчык. Зала хутка запоўніцца гледачамі. Нагадаю, сёлета дзіцячае Еўрабачанне будзе трансліравацца не з канцэртнай залы, а з ангара суднабудаўнічага завода, які размяшчаецца недалёка ад сталіцы Мальты ў горадзе Марса. На тэрыторыі ў 30 тысяч квадратных метраў абсталяваны паўнацэнны тэлевізійны комплекс.


Кантынентальны конкурс стаў сусветным. Сёння ўпершыню ў гісторыі дзіцячага Еўрабачання адбудзецца анлайн-галасаванне для тых краін, якія не прымаюць удзел у конкурсе. Фанаты з Аўстраліі, Бразіліі, Амерыкі, Афрыкі выберуць сваю лепшую песню сезона. На агульныя вынікі гэта не паўплывае, але лідар інтэрнэт-галасавання атрымае трафей Online Award альбо анлайн-прэмію.


Такім чынам, прамая трансляцыя фінальнага шоу дзіцячага Еўрабачання пачнецца ў 21:00 на тэлеканалах Беларусь 1 і Беларусь 24. А найважнейшае і самае цікавае, а таксама ўсё, што засталося за кадрам, глядзіце ў анлайн-дзённіку Шлях на Мальту на сайце www.tvr.by