Падрыхтоўку да Дня без аўтамабіля сёння правяла ДАІ Маскоўскага раёна сталіцы

21 сентября 2018

Падрыхтоўку да Дня без аўтамабіля сумесна са школьнікамі сёння правяла ДАІ Маскоўскага раёна сталіцы. Цэнтрам акцыі стаў адзін з прыпынкаў, яго ўпрыгожылі малюнкі на тэму прыроды. Супрацоўнікі міліцыі спынялі вадзіцеляў, а школьнікі заклікалі заўтра стаць веласіпедыстам або пешаходам.

Нагадаем, праезд на грамадскім транспарце заўтра пры прад'яўленні вадзіцельскага пасведчання бясплатны. Летась, напрыклад, паслугамі метро ў Дзень без аўтамабіля скарысталіся 16,5 тысячы чалавек.