Прэзідэнт сустрэўся са старшынёй Ашчадбанка Расіі

18 мая 2015

Ашчадбанк Расіі гатовы прапанаваць ураду Беларусі дапамогу ў павышэнні эканамічных паказчыкаў айчынных прадпрыемстваў. Сёння Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з Германам Грэфам - старшынёй праўленняАшчадбанка Расіі. Гэта камерцыйны банк, адзін з найбуйнейшых у Расійскай Федэрацыі і Еўропе. Адзін з асноўных кірункаў - фінансаванне інвестыцыйных праектаў прадпрыемстваў. У Беларусі ўжо больш за 5 гадоў працуе яго даччынае прадстаўніцтва "БПБ-Ашчадбанк". За гэты час у эканоміку нашай краіны прыцягнута больш за чатыры з паловай мільярдыдолараў. Гэта больш як у два разы перавысіла аб'ём абавязацельстваў папагадненні.

Сёння актывы Ашчадбанка - гэта больш як чвэрць банкаўскай сістэмы ўсёй Расіі. Яго даччыныя прадстаўніцтвы працуюць у Беларусі, Казахстане, Украіне, краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Турцыі, Швейцарыі. Паводле штогадовага рэйтынгу "Топ-тысяча банкаў свету”, Ашчадбанк заняў першае месца сярод банкаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і 33-е месца ў свеце.

Сёння даччыныя прадстаўніцтвы Ашчадбанка працуюць у Беларусі, Казахстане, Украіне, краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Турцыі і Швейцарыі. Актывы БПС-Ашчадбанка складаюць больш за 55 трыльёнаў рублёў. Гэта трэцяя пазіцыя сярод банкаў Беларусі.