У мастака з Салігорска Валерыя Талкачова адбыўся акварэльны бенефіс у Мінску

15 ноября 2023

У мастака з Салігорска Валерыя Талкачова акварэльны бенефіс у Мінску. У сталічнай арт-гасцёўні "Высокае месца" майстар адкрыў сваю персанальную выставу і правёў клас для ўсіх ахвотнікаў. Наведвальнікі з нуля ўбачылі працэс стварэння акварэлі. На суд гледачоў - усе тонкасці вытворчасці шэдэўра - ад падрыхтоўкі паперы і пэндзляў да прамалёўкі.

Майстар-клас праходзіў у фармаце дыялогу. Гледачы змаглі задаць свае пытанні мастакам. Завяршылася арт-сустрэча стварэннем новай акварэлі, прысвечанай зіме. Выстава "Акварэльныя развагі" ў Мінску да 17 снежня.