Прэзідэнт зацвердзіў рашэнне савета Фонду па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў

28 декабря 2016

Кіраўнік дзяржавы сёння зацвердзіў рашэнне савета Фонду аб заахвочванні навучэнцаў і студэнтаў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучобе і навуковай дзейнасці. Гэтыя стыпендыі атрымаюць звыш 180 студэнтаў і курсантаў устаноў вышэйшай адукацыі. Грашовай прэміяй з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду  заахвочаны пераможцы міжнародных і іншых алімпіяд і конкурсаў. Прэміямі адзначаны педагагічныя і навуковыя работнікі.