Аргенцінскія палеантолагі знайшлі акамянелыя астанкі дыназаўра

17 мая 2014

Аргенцінскія палеантолагі знайшлі акамянелыя астанкі дыназаўра, які быў самым вялікім з усіх, што існавалі на планеце. Дыназаўр быў памерам з 7-павярховы дом. Ён дасягаў 40 метраў у даўжыню пры росце 20 метраў і важыў прыкладна 77 тон. На думку палеантолагаў, яны адкрылі новы від тытаназаўра, які, верагодна, зарадзіўся ў мелавы перыяд.