Прэзідэнт Туркменістана з афіцыйным візітам прыбыў у Беларусь

11 мая 2016

Самалёт лідара прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Гэта ўжо чацвёрты прыезд Гурбангулы Бердымухамедава як кіраўніка дзяржавы ў нашу краіну. Ля трапа самалёта высокага госця сустракалі па-беларуску сардэчна хлебам-соллю. Пасля прывітання афіцыйных асоб Гурбангулы Бердымухамедава вітала туркменская моладзь.

З аэрапорта туркменскі лідар накіраваўся ў Палац Незалежнасці. Ля ўваходу ў Зімовы сад Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка асабіста сустрэў Гурбангулы Бердымухамедава і цёпла павітаў. Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў праходзіла па ўсіх канонах урачыстага цырыманіялу: рота ганаровай варты, гімны дзвюх краін, чырвоная дарожка.