Пакістан мае намер субсідзіраваць аграрыяў для закупкі беларускай тэхнікі

4 октября 2016

Наша ўрадавая дэлегацыя сёння правяла перамовы са сваімі калегамі. Вынік - Пакістан мае намер субсідзіраваць аграрыяў для закупкі беларускай тэхнікі. Мы даўно пастаўляем сваю машынабудаўнічую класіку, у прыватнасці, прадукцыю МТЗ, у Пакістан. На поўдні краіны больш як год збіраюць трактары пад маркай "Беларус". Для нашых вытворцаў Пакістан - адзін з ключавых рынкаў збыту трактароў па-за краінамі СНД. Штогод Мінскі трактарны адпраўляе больш за 3 000 машын. Ва ўрадзе ўпэўненыя: гэтую лічбу трэба, прынамсі, падвойваць. Пакістан - краіна з развітой сельгасвытворчасцю, але яна мае патрэбу ў павышэнні эфектыўнасці працы.

Беларуская дэлегацыя падарыла Нацыянальнай бібліятэцы Пакістана інтэрактыўную сістэму "Куб" вытворчасці "Гарызонт". Яна дазваляе ў рэжыме рэальнага часу наведаць шматлікія славутасці Беларусі: замкі, гістарычныя помнікі, аб'екты культурнай спадчыны ЮНЕСКА, музеі.