Сёння ў Мінску на праспекце Незалежнасці абмяжуюць рух транспарту

29 апреля 2016

Да святкавання Дня Перамогі рыхтуецца рота ганаровай варты. У сувязі з трэніроўкамі сёння ў Мінску на праспекце Незалежнасці абмяжуюць рух транспарту. Змяніць свой маршрут з 9:00 да 23:00 прыйдзецца ўсім, хто планаваў ехаць аўтобусамі № 100, 115Э,18, 26 і 300Э. Гэтыя рэйсы будуць аб'язджаць праспект Незалежнасці па прылеглых вуліцах. Акрамя таго, уладальнікаў асабістага транспарта дарожная міліцыя папярэджвае, што ў гэты ж перыяд будзе перакрыты рух на скрыжаваннях вуліц, якія вядуць да плошчы Перамогі. Змены ў руху з 7:00 да 21:00 будуць таксама 2 і 3 мая.