Прэзідэнт: Сістэму беларускай адукацыі неабходна ўдасканальваць, а не ламаць

25 августа 2017

Аб гэтым Прэзідэнт заявіў на пленарным пасяджэнні Рэспубліканскага педагагічнага савета. Тысяча выкладчыкаў з усёй краіны сабраліся ў Мінску. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што сёння ўстойлівасць развіцця краін вызначаецца не толькі і не столькі рэсурсамі. Галоўнымі становяцца прарыўныя тэхналогіі, новыя галіны, якія ствараюць эканоміку ведаў. І ў такіх умовах дамінуючую ролю адыгрывае адукацыя. Беларусь таксама павінна адпавядаць тэндэнцыям. У першую чаргу, гэта датычыцца менавіта педагогаў, якія на першым, найбольш адказным этапе, фарміруюць кадравы патэнцыял краіны.

Задача педагога - даць маладым людзям арыенціры, якія выхаваюць сапраўднага грамадзяніна і патрыёта. Важная роля ў гэтым працэсе адводзіцца пазакласнай працы і шостаму школьнаму дню. Па меркаванні Прэзідэнта, у гэтым кірунку зрабіць трэба будзе яшчэ шмат. Рэспубліканскі педсавет з удзелам Кіраўніка дзяржавы працягваўся тры з паловай гадзіны. Педагогі змаглі задаць і свае пытанні Прэзідэнту. Спецыялістаў цікавілі тэмы профільнай арыентацыі ВНУ, іх прывабнасць для замежных студэнтаў, а таксама інфармацыйная бяспека.