Віцебская гімназія № 2 - адзіная ў Беларусі рыхтуе паліглотаў

12 декабря 2015

Тут рэалізуюць інавацыйны адукацыйны праект па абавязковым вывучэнні трох замежных моў. Быць шматмоўнымі мясцовыя настаўнікі вучаць з першага класа.

Мой калега Артур Смалякоў наведаў мультылінгвістычную ўстанову. За гэтымі дзвярыма шасцікласнікі размаўляюць па-нямецку. Другая замежная мова – у гімназіі абавязковы прадмет.

Па-англійску гэтыя тынэйджары размаўляюць з першага класа. А вось мову Гётэ і Шылера вучыць пачалі нядаўна. Пакуль гаворка «бюргераў» для юных лінгвістаў – накшталт бегу з перашкодамі. Тут і склонаў больш, і складаныя лічэбнікі наадварот чытаюцца. Дзве замежныя мовы сумяшчаць няпроста, аднак цікава – прызнаюцца школьнікі.

Другая замежная мова ў другой гімназіі Віцебска – эксперымент. У 2015-м ўстанова стала рэспубліканскай інавацыйнай адукацыйнай пляцоўкай. Зараз тут выкладаюць ажно 8 моў. Мясцовыя вундэркінды разумеюць англійскую, кітайскую, італьянскую, іспанскую, французскую, польскую і шведскую.

Рэалізацыя інавацыйнага праекта патрабуе адпаведнага аснашчэння лінгафонных кабінетаў. Новую апаратуру і камп'ютары пакуль тэсціруюць старшакласнікі і дасягаюць пэўных поспехаў на алімпіядах.

Многія выпускнікі 2-й гімназіі - лаўрэаты Спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітых дзяцей і моладзі. А сама навучальная ўстанова занесена на Рэспубліканскую дошку гонару. Хутка старэйшая гімназія вобласці адзначыць 100-гадовы юбілей. Знакавую дату тут абавязкова сустрэнуць новымі дасягненнямі.