Канцэрт аркестра саксафонаў у "Верхнім горадзе" ў Мінску

24 мая 2021

Патанцуем разам з аркестрам саксафонаў. Адзіны ў Беларусі  калектыў выступіў у канцэртнай зале «Верхні горад».  У  афішы новай праграмы музыка розных  культур і краін свету - ад класікі да джаза. Творы для сімфанічнага аркестра аранжыруюцца і перакладаюцца спецыяльна пад музычныя магчымасці саксафонаў. 

У аркестры BELSAXO   не больш за 20 саксафаністаў. Сярод іх  маладыя музыканты, студэнты Акадэміі музыкі, а таксама выкладчыкі, якія падтрымліваюць наватараў. Калектыў існуе каля двух гадоў. Канцэртную прэм'еру аркестр  прысвяціў дню нараджэння беларускага кампазітара Яўгена Глебава.