Прэзідэнт правёў нараду па падрыхтоўцы беларускіх атлетаў да Алімпійскіх гульняў

28 июня 2016

Для спорту вышэйшых дасягненняў у Беларусі створаныя ўсе ўмовы. Аб гэтым напярэдадні заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па падрыхтоўцы беларускіх атлетаў да Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра. Да іх пачатку застаецца ледзь больш як месяц. Практычна ва ўсіх відах спорту ўжо завершаны адбор і сфарміраваны склад. У актыве нашай каманды пакуль 134 ліцэнзіі ў 25 відах. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, у вельмі няпростай эканамічнай сітуацыі адшукваюцца сродкі, таму балельшчыкі маюць права разлічваць на выніковасць выступленняў.

У НАК прэзентавалі і варыянты экіпіроўкі для нашых спартсменаў. Дызайн распрацоўвалі беларускія мадэльеры. Па выніках апытанняў атлетаў і трэнераў перавага была аддадзеная калекцыі Юліі Латушкінай. Прэзідэнт высока ацаніў якасць калекцый.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя