Прэзідэнт правёў нараду аб актуальных пытаннях развіцця краіны

9 марта 2017

Стабільнасць дзяржавы і спакой грамадства - найважнейшыя каштоўнасці. Гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі на нарадзе аб актуальных пытаннях развіцця краіны.

Сустрэча абумоўлена тэндэнцыямі і змяненнямі, якія апошнім часам адбываюцца ў сусветнай палітыцы і эканоміцы. На першы план усё часцей выходзяць не глабальныя інтэграцыйныя працэсы, а нацыянальныя інтарэсы. Краіны імкнуцца абараняць свае рынкі і развіваць унутраныя вытворчасці. Беларусь жа - краіна адкрытая і экспартна арыентаваная, таму такія тэндэнцыі трэба ўлічваць, акцэнтаваў Аляксандр Лукашэнка. На нарадзе размова ішла і наконт абароны ўнутранага рынку, стварэння спрыяльных умоў для развіцця бізнесу. У цэнтры ўвагі таксама тэма Дэкрэта № 3 і адносіны з найбліжэйшымі партнёрамі.

Кіраўнік дзяржавы даручыў прэм'ер-міністру і кіраўніку МЗС дэталёва прапрацаваць пытанні парадку дня пасяджэння Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, якое павінна прайсці ў Маскве. Падрабязнасці нарады ў Прэзідэнта ў нашым наступным выпуску.