Прэзідэнт на паўднёвым усходзе Магілёўскай вобласці - сабралі самыя цікавыя моманты паездкі

30 апреля 2024

Па даўняй традыцыі канец красавіка Аляксандр Лукашэнка праводзіць на паўднёвым усходзе краіны. У цэнтры ўвагі развіццё гэтых зямель. Ратавалі пацярпелыя ад Чарнобыля тэрыторыі, а ў выніку выратавалі краіну, скажа Лукашэнка. Пачынаючы з 90-х рэалізавана 5 праграм па пераадоленні наступстваў тэхнагеннай катастрофы. У працы шостая. У выніку людзі жывуць у родных краях, думаючы пра будучыню. Сур'ёзная размова пра развіццё паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці яшчэ наперадзе. А пакуль аператыўная задача для аграрыяў - пасеяць усё да 9 мая. З жыхарамі Касцюковіч гаварылі на самыя розныя тэмы: і палітычныя, і грамадскія. Ход аграрнай кампаніі, наша тэхніка і самыя душэўныя людзі - у рэпартажы Наталлі Брэвус з месца падзей (відэа).