Прэзідэнт прыняў удзел у цырымоніі ўшанавання лепшых работнікаў АПК

9 февраля 2018

2018 у Беларусі аб’яўлены Годам малой радзімы. Пра гэта стала вядома падчас ушанавання лепшых работнікаў АПК. Ва ўрачыстай цырымоніі прыняў удзел і Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка асобна падкрэсліў, як важна зрабіць утульным і ўзорным кожны куток Беларусі. Асабліва той, невялікі, які адыгрывае найважнейшую ролю ў лёсе чалавека.

Лепшым работнікам АПК Прэзідэнт уручыў дзяржузнагароды. Тэлеверсію ўрачыстай цырымоніі глядзіце адразу пасля "Панарамы" - у 21:30.