17 верасня 1939 года пачалося ўз'яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі

16 мая 2021
У Год народнага адзінства каляндар дзяржаўных свят Беларусі можа папоўніцца новым - Днём народнага адзінства. Знакавая для нацыі дата - 17 верасня. У гэты дзень у 1939 годзе пачалося ўз'яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі. Тэрыторыя адной краіны была падзелена мяжой амаль на 20 гадоў - наступствы Рыжскага мірнага дагавора.

Калі без удзелу прадстаўнікоў Беларусі нашу краіну паміж сабою падзялілі суседнія дзяржавы. Засталіся толькі 6 паветаў - калі параўноўваць з сучаснай тэрыторыяй - усяго толькі адна Мінская вобласць. І гэта пры тым што беларускія дэлегацыі ў Рыгу прыбылі, але на падпісанне іх не дапусцілі. Частку земляў у склад рэспублікі вярнулі яшчэ ў 20-х.

А амаль палова тэрыторыі з насельніцтвам 3 мільёны 900 тысяч чалавек да 1939 года знаходзілася ў юрысдыкцыі польскай дзяржавы. Сёння на сусветнай палітычнай арэне падзеі верасня 39-га  ўсё часцей тлумачацца як савецкае ўварванне ў Польшчу і выкарыстоўваюць тэрмін "акупацыя". Але, калі гаварыць аб'ектыўна, грунтуючыся на архіўных дакументах, то Беларусь проста вяртала тэрыторыі, адабраныя ў краіны. Прасцей гкажучы, гістарычная справядлівасць, не больш за тое. 

Алена Борматава пра адзіную нацыю, якую раздзяліла мяжа.