Маштабны суботнік у Мінску аб'яднаў тысячы людзей

16 октября 2021
Добраўпарадкаваць двары, месцы масавага адпачынку, паркі. Падчас месяца навядзення парадку такія задачы стаяць перад удзельнікамі маштабнага суботніка ў  беларускай сталіцы. Да добрай ініцыятывы далучыліся тысячы чалавек. Валанцёры напярэдадні добраўпарадкавалі і лесапарк "Мядзвежына". 

Працягваецца ў сталіцы зялёны суботнік. Не менш чым 10 тысяч кустоў і каля 300 дрэў плануецца высадзіць сёння ва ўсіх раёнах горада.