Прэзідэнт падпісаў папраўкі ў закон аб экстрэмізме

22 апреля 2016

Беларусь узмацняе  адказнасць за ўдзел у баявых дзеяннях. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка   падпісаў папраўкі ў закон аб экстрэмізме. Напярэдадні адпаведны дакумент быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Такім чынам  уводзіцца крымінальная адказнасць за экстрэмізм, выкарыстанне гаручых сумесяў або так званых кактэйляў Молатава, распальванне сацыяльнай варожасці.  Таксама папраўкі прадугледжваюць крымінальнае праследаванне за  наёмніцтва нават па ідэалагічных меркаваннях. Акрамя таго з'яўляецца тэрмін  "сацыяльная варожасць". Папраўкі ў шэраг законаў уступяць у сілу праз 10 дзён пасля афіцыйнага  апублікавання.