Прэзідэнт падтрымаў ініцыятывы ўрада па разняволенні дзелавой ініцыятывы

19 сентября 2017

Працягваецца праца над ліберальным пакетам дакументаў для бізнесу. Гэтым разам абмяркоўваліся прапановы, якія закрануць рамеснікаў і агратурызм.

Так, прапаноўваецца максімальна пашырыць пералік відаў гэтай дзейнасці. Больш свабоды з'явіцца ў майстроў для продажу сваіх вырабаў.

Гэта магчымасць дадатковага заробку, асабліва для людзей на сяле. Акрамя таго, гаспадары аграсядзібаў змогуць аказваць шэраг дадатковых паслуг - напрыклад, праводзіць вяселлі і банкеты. Раней былі абмежаванні. Мінэканомікі разлічвае на прыток прадпрымальнікаў у гэтых сферах.

Больш вагі зараз будзе і ў Савета па развіцці прадпрымальніцтва. Ён атрымлівае шэраг дадатковых паўнамоцтваў. Зможа напроста ўносіць заканадаўчыя прапановы ў Савет Міністраў.

Падтрымку знайшлі і карэкціроўкі адміністрацыйнага заканадаўства. За парушэнні хочуць знізіць штрафы і скараціць выпадкі ўжывання канфіскацыі. На гэта часта скардзіліся прадпрымальнікі. Прэзідэнт даручыў стварыць максімальна камфортныя ўмовы для дзелавых людзей, але нагадаў, што пры гэтым ніхто не здымае адказнасці з бізнесу. Тут важны баланс.