Больш за 20 000 чалавек стануць гасцямі II Еўрапейскіх гульняў

3 апреля 2019

Гэтая лічба будзе ўдакладняцца аж да правядзення спартыўнага форуму. Пра гэта заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Мельчанка, калі прадстаўляў у Палаце прадстаўнікоў папраўкі ў закон аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. Законапраект  прадугледжвае і павелічэнне тэрміну знаходжання замежнікаў у Беларусі без рэгістрацыі з 5 да 10 дзён. Прыняцце дакумента паслужыць дадатковым штуршком для развіцця турыстычнай і інвестыцыйнай прывабнасці краіны, спросціць дзелавыя і прыватныя кантакты.