Кіраўнік дзяржавы зрабіў прызначэнні рознага ўзроўню

14 сентября 2017

Падстаў для росту цэн у Беларусі няма. Такую думку выказаў Прэзідэнт у гутарцы з новымі кіраўнікамі вертыкалі ўлады. Сёння Кіраўнік дзяржавы зрабіў прызначэнні рознага ўзроўню. У прыватнасці, васьмі кіраўнікоў райвыканкамаў.

Новыя кіраўнікі зараз у Чэрвеньскім, Крычаўскім, Старадарожскім, Буда-Кашалёўскім, Лоеўскім, Акцябрскім, Светлагорскім і Барысаўскім раёнах. Галоўная задача для іх - актыўная праца над якасцю жыцця людзей. Аляксандр Лукашэнка зрабіў акцэнты на кантролі сітуацыі ў цэнаўтварэнні і пытаннях рынку працы. А таксама нагадаў, што патрабаванні Дэкрэта № 3 застаюцца ў сіле, менавіта мясцовыя кіраўнікі павінны напоўніць дакумент канкрэтыкай. Стаіць задача дапрацаваць 3-ці дэкрэт да канца месяца.

Сёння прызначаны і новы кіраўнік дыпламатычнай місіі нашай краіны. Экс-кіраўнік упраўлення Міністэрства замежных спраў Валерый Калеснік зараз пасол Беларусі ў Інданезіі і па сумяшчальніцтве ў Малайзіі, Сінгапуры і на Філіпінах. А намеснік кіраўніка спраў Прэзідэнта Андрэй Худык атрымаў партфель міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Сярод яго асноўных задач - пошук новых залежаў карысных выкапняў і ахова прыроды.

Прэзідэнт паставіў задачу актывізаваць працу Міністэрства прыродных рэсурсаў, яно павінна больш актыўна ўдзельнічаць у эканоміцы краіны. А таксама звярнуў увагу на працу гідраметэаралагічных службаў, паколькі нярэдка ў адрас гэтых спецыялістаў можна пачуць крытыку.