Прэзідэнт прызначыў кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў

23 января 2014

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка не супраць з'яўлення вядучай партыі. Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прызначаючы кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў. Галоўнае, каб не было штучнасці, падабенства КПСС. Новаспечаных рэгіянальных кіраўнікоў Прэзідэнт арыентаваў на эканоміку. І навучаў працаваць рашуча, не баючыся рызыкаваць.


Расказвае Сяргей Хамянтоўскі: Кадравы дзень у Прэзідэнта радавым не назавеш, тэхнічным тым больш. Мэта - знайсці свежыя рашэнні. Бо свежыя кадры ўжо ёсць.


У зале Палаца Незалежнасці за адным сталом з Прэзідэнтам 8 новых асоб рэгіянальнай вертыкалі ўлады. Новы намеснік у губернатара Канстанціна Сумара - Андрэй Клец. На яго месца кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста прызначаны былы фінансіст аблвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі. Сяргей Ткачук - з гэтага часу новы кіраўнік Лоеўскага раёна. Ля ўлады Гродзенскага рэгіёну зараз і жаночы твар. Прэзідэнт пагадзіўся з новай кандыдатурай намесніка старшыні аблвыканкама. Алена Агей зараз у камандзе новага губернатара Уладзіміра Краўцова.


Шматлікае на Магілёўшчыне зараз будзе залежаць ад работы першага віцэ-губернатара. У Касцюковіцкім раёне Уладзімір Кісялёў сябе зарэкамендаваў. Крыху больш за год - і зараз ён другі чалавек у рэгіёне.


Працаваць дзеля людзей - гэты прынцып яшчэ раз нагадаў Прэзідэнт. Не за гарамі выбары ў мясцовыя Саветы. Некаторыя называюць іх рэпетыцыяй маштабных выбарчых кампаній. Гэта іспыт, упэўнены Кіраўнік дзяржавы, і ў першую чаргу для мясцовых улад.


Як гаварылі ў савецкія часы, будзе вытворчасць, будзе і партыйная работа. Эканоміка павінна стаць прыярытэтам, даваў наказ новым кіраўнікам Аляксандр Лукашэнка.


Андрэю Янчэўскаму 33, а ў падначаленні ўжо Слуцкі раён. Гаворыць, у моладзі атрымаецца на дзяржслужбе, галоўнае, патрыётам быць.


Вось і новаспечаны старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі з кадраў пачне. Пяцігадовы вопыт - кіраўніцтва ў Свіслацкім раёне - паказаў: яны рашаюць усё.


Кадравая палітыка заўсёды на асабістым кантролі ў Прэзідэнта. Вось і ад сённяшняга мерапрыемства яго ўдзельнікі і прэса чакалі чагосьці зусім не планавага. Падбор кадраў выцякае з рэалій сённяшняга дня, гаворыць Прэзідэнт. А зараз яны такія, што акрамя патрабавальнасці неабходна ініцыятыўнасць, крэатыў.


Сёння ж Аляксандр Лукашэнка прызначыў беларускіх паслоў па сумяшчальніцтве ў Амане, Алжыры і Даніі. Імі сталі Сяргей Рачкоў і Аляксандр Астроўскі. Таксама Кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне Пятра Балтруковіча намеснікам старшыні Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях.