Cёння стане вядома, хто з беларусаў паедзе на Сусветныя дзіцячыя гульні пераможцаў

30 апреля 2018

Cёння стане вядома, хто з беларусаў паедзе ў жніўні на Сусветныя дзіцячыя гульні пераможцаў у Маскву.

Гэтымі хвілінамі на базе Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы завяршаецца нацыянальны адбор на спаборніцтвы. Паўсотні хлопчыкаў і дзяўчынак ад 7 да 16 гадоў, якія змаглі пераадолець анказахворванне і знаходзяцца ў стадыі рэмісіі, ужо выявілі пераможцаў у бегу на 60 метраў, плаванні, настольным тэнісе і міні-футболе. З хвіліны на хвіліну ўдзельнікі пазмагаюцца ў шахматах.

Урачыстая цырымонія закрыцця спаборніцтваў ужо ў 8 вечара пройдзе ў Раўбічах.