Прэзідэнт: Кожны маленькі беларус на справе ведае, што бясконца дарагі і патрэбны сваёй краіне

27 декабря 2021

Агні на Галоўнай ёлцы краіны запаліліся! Навагодняе свята ў Палацы Рэспублікі 27 снежня сабрала дзяцей з усёй Беларусі, што стала кульмінацыяй вялікай акцыі "Нашы дзеці", якая аб'яднала не адно пакаленне беларусаў. У карагодзе святочнага настрою каля дзвюх з паловай тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак. Гэта выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў, выхаванцы дамоў-інтэрнатаў, дзеці са шматдзетных сем'яў. Гэта для іх добрая музычная казка, дыскатэка, карагоды і, вядома, падарункі ад кіраўніка дзяржавы. І традыцыйна віншаванні з першых вуснаў. Аляксандр Лукашэнка заўсёды знаходзіць месца ў шчыльным прэзідэнцкім графіку, каб асабіста сустрэцца з дзецьмі: "Кожны маленькі беларус не на словах, а на справе ведае, што бясконца дарагі і патрэбны сваёй краіне". Дзеці абяцаюць: яны дадуць шмат падстаў, каб Беларусь імі ганарылася. 

Пра марафон дабра Вераніка Бута (відэа).