Прэзідэнт: Беларускі народ набыў генетычнае непрыняцце любой узброенай агрэсіі

22 февраля 2018

Беларускі народ набыў генетычнае непрыняцце любой узброенай агрэсіі. Гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 100-годдзю Узброеных сіл краіны. Сёння ў Палацы Рэспублікі сабралася эліта нацыянальнай арміі, а таксама ветэраны, якія сваім ратным подзвігам забяспечылі нам мірнае неба над галавой. Беларусь не разглядае ніводную з дзяржаў як праціўніка, асуджае любы ваенны канфлікт і прытрымліваецца прынцыпу мірнага ўрэгулявання спрэчак. Мілітарызацыя Усходняй Еўропы ды і ў цэлым інтэнсіўнасць баявой падрыхтоўкі аб'яднаных узброеных сіл краін Захаду вядзе да нарастання напружанасці на нашых межах. Сёння беларуская армія мабільная, укамплектаваная ўсім неабходным і заўсёды гатовая даць адпор патэнцыйнаму агрэсару. У падрыхтоўцы войскаў асноўны акцэнт зроблены на навучанні салдат і афіцэраў сучасным спосабам вядзення вайны. Адзін з прыярытэтных напрамкаў развіцця Узброеных сіл - абсталяванне новым, а таксама мадэрнізаваным узбраеннем і тэхнікай. Значную ролю ў гэтым працэсе адыгрывае беларускі абаронна-прамысловы комплекс.

Векавы юбілей Узброеных сіл – нагода для ўрачыстасці, магчымасць падвесці вынікі і ацаніць перспектывы развіцця беларускай арміі. Ну а 23 лютага ў краіне па традыцыі віншуюць не толькі вайскоўцаў, але і ўсіх беларускіх мужчын, а таксама хлопчыкаў, якім яшчэ толькі трэба будзе стаць абаронцамі Радзімы.