Парламент Украіны пазбавіў недатыкальнасці Надзею Саўчанку

22 марта 2018

Дэпутаты далі згоду на прыцягненне яе да крымінальнай адказнасці, затрыманне і арышт. Генпракуратура Украіны падазрае Саўчанку ў падрыхтоўцы тэракта ў будынку Вярхоўнай рады. Сама ж Саўчанка заявіла, што нічога падобнага не планавала, але наўмысна абмяркоўвала раней з прадстаўнікамі спецслужбаў абсурдныя планы перавароту.