«Горад птушак» з'явіўся ў беларускай сталіцы

4 апреля 2018

Ад сініц і качак да чаплі і аўсянкі. «Горад птушак» з'явіўся ў сталіцы. Пазнавальны маршрут для аматараў назірання за крылатымі стварылі ў мікрараёне Серабранка. У балоцістай мясцовасці можна сустрэць каля сотні розных відаў птушак.

Цікавыя факты пра іх размясцілі на інфармацыйных стэндах, там жа ўсталявалі шпакоўні, сінічнікі і іншыя домікі для крылатых. Аляксандра Кавеліч склала свой экамаршрут.

Васьмікласнікі Мікіта і Мацвей для птушынага доміка выбралі экастыль. Такі дызайнерскі падыход прынёс ім перамогу ў гарадскім конкурсе знаўцаў крылатых. Бёрдвотчынгам - назіраннем за птушкамі - школьнікі зацікавіліся паўгода таму, і сёння адны з першых прайшлі новы экалагічны маршрут.

«Горад птушак» – пазнавальную пляцоўку для аматараў бёрдвотчынга – стварылі ў парку Сярэбраны Лог. У балоцістай мясцовасці можна сустрэць каля сотні відаў птушыных, сярод іх і даволі рэдкія.

З якой хуткасцю лётаюць птушкі і чаму некаторыя з іх спяваюць з дапамогай хваста? Цікавыя факты пра іх размясцілі на інфармацыйных стэндах. Побач усталявалі і домікі для мясцовых насельнікаў. З'явіўся тут нават і сапраўдны птушыны гатэль.

Тут жа можна змайстраваць домік для птушак сваімі рукамі. Прычым не толькі шпакоўні, але і вось такія кошыкі з лазы. У такіх дамах будуць жыць маленькія вушастыя совы. Дзякуючы канструкцыі (кошык даволі глыбокі) птушаняты не выпадуць са свайго сховішча.

Новы экалагічны маршрут стане цэнтрам «крылатага» турызму. Для бёрдвотчараў і знаўцаў птушак будуць арганізоўваць экскурсіі і майстар-класы. Паназіраць за салаўямі, снегірамі і дзятламі можна будзе і падчас тэматычных велавандровак.