Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з Паслом Індыі

8 апреля 2021
Стымулам для развіцця адносін Беларусі і Індыі  стаў бы візіт прэм'ер-міністра Індыі ў нашу краіну. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з паслом Сангітай Бахадур, якая завяршае дыпмісію ў Беларусі.

Пасол Індыі ў Беларусі завяршае дыпламатычную місію

Вопытны дыпламат, на розных пасадах працавала ў Іспаніі, Балгарыі, Мексіцы, Вялікабрытаніі. У нашай краіне ў якасці пасла з сакавіка 2018-га.

Індыя - уплывовы глабальны гулец. У складзе некалькіх буйных міжнародных арганізацый, які мае інтарэс для нашай краіны як надзейны і перспектыўны эканамічны партнёр. Летась тавараабарот паміж краінамі перавысіў паўмільярда долараў. Ёсць, хай і невялікі, але рост у параўнанні з дапандэмійным годам, а ў цяперашніх умовах гэта знакава.

Зараз на індыйскі рынак беларускія калійныя ўгнаенні будуць паступаць па цане $280 за тону


Аснова нашага экспарту - калійныя ўгнаенні, грузавікі і прадукцыя спецпрызначэння. Літаральна на днях Беларуская калійная кампанія падпісала чарговы кантракт на пастаўкі ўгнаенняў у Індыю, зараз прадаём даражэй - па 280 долараў за тону. А БелАЗа за
каз на пастаўку 96 кар'ерных самазвалаў грузападымальнасцю 220 тон.

Беларуска-індыйскае супрацоўніцтва: ад фармацэўтыкі да паставак прадукцыі машынабудавання


У рамках інвестыцыйнага супрацоўніцтва ў Беларусі рэалізуюцца тры праекты з удзелам Індыі ў сферы фармацэўтыкі. Гэта вытворчасць лекаў для лячэння раку, сухот, проціпухлінных прэпаратаў. Прапрацоўваюцца магчымасці паставак беларускай спецтэхнікі і абсталявання. 

Ёсць цікавасць да пашырэння супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, машынабудаванні, энергетыцы і адукацыі. Новыя магчымасці ў гандлі абяцае стварэнне зоны свабоднага гандлю Індыі з Еўразійскім эканамічным саюзам.