У Віцебскай вобласці ў найбліжэйшыя 5 гадоў плануюць пабудаваць 126 сучасных МТК

20 февраля 2024

Адзін з прыярытэтаў Беларусі - развіццё сельскай гаспадаркі, умацаванне харчовай бяспекі краіны. Яшчэ адна задача ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі - вывесці жывёлагадоўлю ва ўсіх рэгіёнах на высокатэхналагічны ўзровень. Будаўніцтва сучасных тыпавых малочнатаварных комплексаў - гэта трэнд аграрнай эканомікі. Пакуль у Віцебскай вобласці ў камфортных і тэхналагічных умовах утрымліваецца ўсяго 16 % кароў. У найбліжэйшыя 5 гадоў тут павінны пабудаваць 126 новых МТК. Ужо працуюць 13 аб'ектаў. Вольга Маслоўская ацаніла стратэгію развіцця галіны (відэа).