Прэзідэнт Беларусі ўнёс змяненні ў Дэкрэт аб сацыяльным утрыманстве

12 января 2017

Прэзідэнт Беларусі сёння ўнёс змяненні ў Дэкрэт аб сацыяльным утрыманстве. У дэкрэце ўдакладнілі спіс тых, хто не павінен плаціць падатак за няўдзел у фінансаванні дзяржвыдаткаў.

Згодна са змяненнямі, беспрацоўных, якія стаяць на ўліку ў цэнтры занятасці або праходзяць навучанне па яго накіраванні, не будуць прылічваць да дармаедаў толькі "пры адсутнасці ўсталяваных фактаў парушэння імі абавязкаў у галіне занятасці насельніцтва"... Бацькі, якія выхоўваюць дзяцей да 7 гадоў, не будуць плаціць падатак на дармаедства толькі ў тым выпадку, калі дзіця ва ўзросце ад 3 да 7 гадоў не атрымлівае дашкольную адукацыю. Не прыйдзецца плаціць падатак і тым, хто праходзіць альтэрнатыўную службу. Да дармаедаў не будуць адносіць таксама тых, хто значыцца ў спіскавым складзе нацыянальнай або зборнай каманды Беларусі па відах спорту. Акрамя таго, зараз мясцовыя выканаўчыя або распарадчыя органы могуць вызваляць ад выплаты збору тых, хто знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Нагадаем, 6 снежня мінулага года Прэзідэнт на нарадзе паведаміў, што Дэкрэт аб сацыяльным утрыманстве дапрацуюць, але адмяняць не будуць.

Перанесены і тэрмін выплаты збору. Новая дата - 20 лютага. Паведамленні ад Міністэрства па падатках і зборах павінны прыйсці да 20 студзеня.