У Егіпце вайскоўцы ўзялі пад узмоцненую ахову помнікі

25 июля 2013
У Егіпце вайскоўцы ўзялі пад узмоцненую ахову помнікі і шматлікія гатэлі турыстычнага горада Луксора. Гэта адбылося пасля спробы прыхільнікаў зрынутага прэзідэнта Мурсі захапіць будынак міжнароднага аэрапорта. Супрацьстаянне ў краіне нарастае. Да поўнага эканамічнага краху Егіпту засталося не больш за 6 месяцаў - гавораць эксперты. Пры гэтым Міжнародны валютны фонд адмовіўся весці перамовы з новымі ўладамі. Раней Каір разлічваў на выдаванне пазыкі ў 4 мільярды 800 мільёнаў долараў.