Прэзідэнт Беларусі прызначыў міністра, губернатара і старшыню Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях

21 декабря 2021
Кадравыя рашэнні кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка прызначыў міністра, губернатара, а таксама старшыню Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях.

Гомельскай вобласцю зараз будзе кіраваць Іван Крупко, які да гэтага дня займаў пасаду міністра сельскай гаспадаркі. 

Яго намеснік па працы ў міністэрстве таксама атрымаў новую пасаду. Аляксей Багданаў зараз міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Сяргей Шлычкоў прызначаны старшынёй Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях. Да цяперашняга часу ён працаваў на пасадзе намесніка начальніка ўпраўлення лічбавізацыі і інавацыйнага развіцця - загадчыка аддзела навукі і інавацыйнага развіцця апарата Савета Міністраў Беларусі.