Камунальныя службы адкажуць за лішнія сумы ў жыроўках

1 ноября 2017

Дэпутаты прапанавалі прапісаць у законах адміністрацыйную адказнасць за адвольна ўключаныя ў рахункі плацяжы за даппаслугі. Фармальна забаронена ўцяжарваць жыроўку дадатковымі зборамі без згоды жыхара, але адказнасць за гэта нідзе не прапісана, тлумачаць дэпутаты. І шматлікія таварыствы ўласнікаў актыўна карыстаюцца гэтым.

Штрафы прадугледзяць як для дзяржарганізацый ЖКГ, так і для таварыстваў уласнікаў.

Прапанову абмяркуюць на восеньскай сесіі парламента.