Новыя сумесныя праекты абмеркавалі ў Віцебску актывісты моладзевых рухаў Беларусі і Расіі

31 марта 2017

За круглы стол запрасілі сяброў і калег са Смаленскай вобласці. Да адкрытага дыялогу далучыліся і прадстаўнікі ўлады, якія дапамагаюць ажыццяўляць яркія ідэі. Адна з іх - маштабны беларуска-расійскі фестываль сучаснай творчасці "Насустрач да зорак". Калектывы з розных рэгіёнаў краін-суседзяў збяруцца ў Смаленску ў канцы красавіка. Ідзе прыём заявак для ўдзелу і яшчэ ў адным праекце, накіраваным на развіццё памежнага моладзевага турызму. Сярод прэтэндэнтаў на перамогу - водны маршрут па месцах дзвюх войнаў - 1812 года і Вялікай Айчыннай. Па задумцы аўтара, ён будзе пралягаць па тэрыторыі Віцебскага і Бешанковіцкага раёнаў.

Прыклад добрасуседства і памежнага супрацоўніцтва прадэманстравалі Лёзненскі і Дземідаўскі раёны. Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі падпісаны дагавор аб дружбе. Аналагічныя дакументы ўжо змацоўваюць добрасуседскія адносіны Лёзненскага раёна з яшчэ чатырма расійскімі рэгіёнамі.