Прэзідэнт Беларусі канстатуе рост эканомікі краіны за 9 месяцаў

11 ноября 2014
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка канстатуе рост эканомікі краіны за 9 месяцаў пры захаванні валютнай і бюджэтнай збалансаванасці. Наконт гэтага Кіраўнік дзяржавы заявіў сёння пры справаздачы ўрада і Нацбанка за гэты год. У дакладах гучала нямала станоўчых лічбаў. Аб'ём інвестыцый у асноўны капітал склаў 15 мільярдаў долараў. А гэта 28% ад ВУП. Сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі станоўчае, прычым, значна лепшае за леташні паказчык - размова пра лічбу 660 мільёнаў долараў. Аднак, нягледзячы на ўсе вынікі, Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ўрад і Нацбанк выкарысталі не ўсе рэзервы для выкаранення старых праблем у эканоміцы.

Акрамя ацэнкі вынікаў гэтага года, у Палацы Незалежнасці сёння гаварылі і наконт планаў на 2015-ы. Прыярытэтныя бюджэт і грашова-крэдытная палітыка. У прыватнасці, Кіраўнік дзяржавы чакае ад Нацбанка рашучых дзеянняў у пытанні даступнасці крэдытаў. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.




Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя