У Палацы Незалежнасці абмеркавалі актуальныя харчовыя і аграрныя пытанні

6 октября 2021

Не дапушчаць перабояў з пастаўкамі прадукцыі і аператыўна завяршыць сяўбу азімых! Актуальныя харчовыя і аграрныя пытанні абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці. Напрыканцы верасня ўраду было даручана актывізаваць працы ў палях. Сёлета з-за неспрыяльных умоў надвор'я яны зацягнуліся. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў працаваць у полі, што завецца, 24 на 7, літаральна нон-стоп! Своечасовыя працы - заклад будучага ўраджаю і пытанне харчовай бяспекі! Сёння ў гандлі дэфіцыту няма па ўсім прадуктовым кошыку. "І надалей перабояў быць не павінна", - акцэнтаваў увагу Прэзідэнт.

Беларусь сёлета нарасціла экспарт харчавання

Уборка культур, пакінутых у палях, праходзіць у штатным рэжыме. У прыватнасці, сяўбу азімых плануюць завяршыць у найбліжэйшыя дні. Недахопу прадуктаў і ў гандлі не будзе. Больш за тое, па выніках 8 месяцаў удалося нарасціць экспарт харчавання - плюс 10 % да ўзроўню мінулага года. Характэрна, што не знізіліся тэмпы ў кірунку Еўропы, не стала менш купляць і наша паўднёвая суседка - Украіна.