Наступная сустрэча трохбаковай кантактнай групы пройдзе 29 лістапада

15 ноября 2017

У Мінску прайшла сустрэча трохбаковай кантактнай групы па мірным урэгуляванні канфлікту ў Данбасе. На парадак пасяджэння былі вынесеныя пытанні выконвання рэжыму цішыні, рэалізацыі пагаднення аб развядзенні сіл і сродкаў, абмену палоннымі, праблемы водазабеспячэння. Пытанне аб увядзенні міратворчых сіл не абмяркоўвалася. 

Як адзначыў па выніках сустрэчы спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе Марцін Сайдык, рост ліку парушэнняў рэжыму спынення агню на мінулым тыдні павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пры гэтым трохбаковая кантактная група пры ўдзеле прадстаўнікоў Данецкай і Луганскай абласцей пацвярджае сваю поўную прыхільнасць перамір'ю, абвешчанаму ў сувязі з пачаткам навучальнага года і безумоўнаму выкананню мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне ўсёабдымнага і ўстойлівага бестэрміновага спынення агню, уключаючы выкананне ўсіх адпаведных загадаў. 

Наступная сустрэча трохбаковай кантактнай групы пройдзе 29 лістапада.