Прэзідэнт Беларусі даў даручэнне завяршыць уборачную да 20 жніўня

2 августа 2017

Завяршыць уборачную да 20 жніўня. Такое даручэнне даў Прэзідэнт на вялікай селектарнай нарадзе.

На прамой сувязі з цэнтрам былі адразу ўсе рэгіёны краіны. Захаванасць ураджаю - гэта важнае пытанне харчовай бяспекі. Таму гутарка атрымалася жорсткай і прынцыповай. Ад Кіраўніка дзяржавы гучала сур'ёзная крытыка ў адрас урада, губернатараў, старшынь райвыканкамаў. Цяперашняя ўборка праходзіць у няпростых умовах, надвор'е дадае складанасцяў. Але гэта не падстава апускаць рукі. Прэзідэнт запатрабаваў ад усіх максімальнай сабранасці і мабілізаванасці. Тэмпы ўборкі трэба паскорыць і завяршыць яе без страт.

Нягледзячы на тое, што на дзяржаўным узроўні зроблена ўсё, каб уборачная кампанія ішла без збояў, праверкі ў рэгіёнах выявілі абуральныя недахопы. Аказалася, што ў некаторых раёнах дрэнна падрыхтаваліся. Праблем хапае ад негатоўнасці тэхнікі, камбайнаў да адсутнасці механізатараў і банальнай бязладнасці ў гаспадарках. Усе гэтыя пытанні не сталі замоўчваць, а ставілі рубам перад губернатарамі і ўрадам.

Агульная карціна ўборачнай кампаніі ў Беларусі, вострыя пытанні цяперашняй уборачнай і даручэнні Прэзідэнта - усё гэта ў вялікім рэпартажы "Панарамы".