У Беларусі адзначаюць Дзень работнікаў гандлю

29 июля 2018

Галіна стабільна займае другое месца ва ўкладзе ў ВУП пасля апрацоўчай прамысловасці. Колькасць занятых у гандлі - 14,5 % ад усяго эканамічна актыўнага насельніцтва. І за 8 гадоў рост амаль напалову. Павялічваецца і рознічны тавараабарот: за першае паўгоддзе - плюс 10 %. Гэта вынік і павелічэння прыбыткаў насельніцтва, і шырокага асартыменту айчынных тавараў на паліцах магазінаў. Таксама ў гарадах становіцца ўсё больш гандлёвых аб'ектаў, развіваецца рытэйл і адкрываюцца прыватныя магазіны.

Вырашыць праблему недахопу магазінаў на сяле закліканы 345-ы ўказ. За паўгода дзеяння дакумента адкрылася амаль 700 аб'ектаў.