У Мінску падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні паміж Федэральным універсітэтам Мінас-Жэрайс і БДЭУ

14 сентября 2023

Прарыў у сферы беларуска-бразільскага акадэмічнага супрацоўніцтва. Сёння ў Мінску падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні паміж Федэральным універсітэтам Мінас-Жэрайс і Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэтам.

Падчас візіту бразільскай дэлегацыі будуць таксама заключаны мемарандумы аб узаемаразуменні паміж бразільскім Федэральным універсітэтам Мінас-Жэрайс і БДУ, і БДУІР. У якасці першага кроку сяброўства два студэнты БДУ гэтым летам ўжо стажыраваліся два тыдні ў Бразіліі ў гэтым універсітэце. Ён, дарэчы, займае 10-е месца ў рэйтынгу лепшых універсітэтаў Лацінскай Амерыкі.