Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка наведаў Міністэрства абароны Беларусі

19 февраля 2015

Беларуская армія павінна адэкватна рэагаваць на цяперашнія выклікі і пагрозы. Гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка пры наведванні Міністэрства абароны краіны. Цяперашняя сустрэча не носіць нейкага надзвычайнага характару. З камандным саставам  Аляксандр Лукашэнка мае намер абмеркаваць напрамкі  будаўніцтва Узброеных сл у сучасных умовах. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што пры прызначэнні на пасаду міністру абароны была пастаўленая задача падрыхтаваць бачанне перспектыў стварэння мабільнай адэкватнай арміі. Па словах Прэзідэнта, гэтая задача вырашаная.

У гэтыя хвіліны сустрэча Прэзідэнта з камандным саставам Узброеных сіл працягваецца. Чакаецца, што міністр абароны прапануе  напрамкі  будаўніцтва беларускай арміі  на найбліжэйшыя гады.