У Талочыне пасля рэканструкцыі адкрылася школа № 2

15 декабря 2016

Да Новага года ў падарунак - школа. Пасля рэканструкцыі ў Талочыне адкрылася сярэдняя школа № 2. Будынку, узведзенаму 36 гадоў таму, спатрэбілася маштабная мадэрнізацыя. 760 вучняў атрымалі магчымасць займацца ў сучасным будынку. На яго рэканструкцыю выдаткавалі амаль 2 мільёны рублёў.

Рэканструкцыя заняла крыху больш за чатыры месяцы. Сродкі выдзелены згодна з рэспубліканскім праектам мадэрнізацыі сістэмы адукацыі ў рамках пагаднення паміж Беларуссю і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця.